Брыгадзір спрабаваў закатаваць падначаленага

"Еўрарадыё"

Падрабязнасці нядаўняга інцыдэнта са збіццём працаўніка калгасу "17 верасня", што ў Нясвіжскім раёне, выявіла следства. Высветлілася, што брыгадзір вырашыў пагуляць у "гестапа".

Спачатку ён абражаў вартаўніка, біў яго галавой аб сцяну, потым паваліў і збіваў нагамі. Калі вартаўнік страціў прытомнасць, брыгадзір перацягнуў мужчыну ў цялятнік, звязаў, абліў халоднаю вадою. Пасля гэтага пайшоў папаліць, паабяцаўшы вярнуцца і дабіць падначаленага. Вартаўнік выблытаўся і ўцёк, нягледзячы на некалькі зламаных рабрын і іншыя пашкоджанні.

Характарыстыка з месца працы сведчыць, што брыгадзір — чалавек неўраўнаважаны і схільны да канфліктаў і гвалту. Цяпер яму пагражае 14 гадоў турмы.

поделиться

Новости по теме

    Жанчына ледзь не спаліла дзіця

    Жыхарка вёскі Едаклані Астравецкага раёна паставіла дома гатавацца вячэру, а сама пайшла да суседкі. Муж быў на працы. Дома застаўся спаць чатырохгадовы сын. Ежа выкіпела, пачаўся пажар.подробности

Новости партнёров