Музей Буйніцкага прадаюць за капейкі

"Еўрарадыё"

20 красавіка за 1 базавую вялічыню з аўкцыёну будуць прадаваць недабудаваны музей Ігната Буйніцкага у вёсцы Празарокі Глыбоцкага раёну. Гэта апошняя мера, да якой звяртаецца дзяржава, каб зацікавіць патэнцыйнага ўласніка аб’ектам, што разбураецца з-за адсутнасці грошай.

Будаўніцтва музея заснавальніка беларускага прафесійнага тэатра пачалося амаль 20 гадоў таму, але не пасунулася далей вышэй за фундамент.

Фундамент прадаюць з умовай, што новы ўладальнік, дабудаваўшы памяшканне, арганізуе ў ім прадпрымальніцкую дзейнасць і створыць новыя працоўныя месцы. Як паведамілі ў Глыбоцкім райвыканкаме, пакуль ніхто не захацеў за 35 тыс. рублёў набыць фундамент у Празароках. У выканкаме лічаць, што калі б новаму ўласніку далі магчымасць выкарыстаць набытак для будаўніцтва жылля, ахвотныя знайшліся б.

Пад музей Буйніцкага мясцовыя ўлады шукаюць іншае памяшканне.

поделиться

Новости по теме

    Цагельня за 35 тысяч рублёў

    Зэльвенскую цагельню цаной у 450 тысяч долараў прапануюць за 35 тысяч. Рублёў. Патэнцыйнаму ўладальніку прапануецца "ўцягнуць у гаспадарчае абарачэнне" аб’ект цягам трох гадоў, дабудаваць яго, стварыць працоўныя месцы, наладзіць там любуюподробности

Новости партнёров