Рай у вёсцы: дзяржпрэса прапагандуе разьмеркаваньне

generation.by

У артыкуле пад характэрным назовам "Никуда отсюда не уеду!", які выйшаў нядаўна ў газэце "Магілёўскія ведамасьці", прыведзеныя жыцьцёвыя гісторыі дзевяці маладых чалавек з розных раёнаў Магілёўшчыны.

Усе яны трапілі па разьмеркаваньні ў сельскую мясцовасьць і, паводле выданьня, застаюцца задаволенымі сваім выбарам.

Як адзначае spring96.org, усе маладыя героі артыкулу займаюць высокія пасады ў сваіх гаспадарках — гэта і галоўныя аграномы, і загадчык майстэрняў, і галоўны эканаміст, і галоўны вэтурач, і галоўны бугальтар і галоўны заатэхнік.

Усе задаволеныя сваім выбарам і тым, што аб іх клапоціцца дзяржава — дала жыльлё і заробак у 2 млн. (некаторым). Адзін з маладых спэцыялістаў радуецца "Жыгулям", якія яму дапамаглі набыць бацькі, а адна зь дзяўчынак таму, што ёй калгасьнікі дапамаглі прыбраць прылеглую да хаты тэрыторыю.

Аўтары артыкулу забыліся прыгадаць, што 56% выпускнікоў зьязджаюць зь вёсак пры першай магчымасьці адразу па сканчэньні разьмеркаваньня. Пры гэтым туды прымусова разьмяркоўваюць прыкладна кожнага шостага выпускніка.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров