Калгас зрабіў сметнік каля могілак

"Еўрарадыё"

Сметнік зрабіў перад Радаўніцай каля могілак побач з вёскай Зарытава, што ў Ляхавіцкім раёне, калгас "Жарабковічы".

Вяскоўцы абураныя рашэннем кіраўніцтва калгаса. Трактары ўжо звезлі да могілак дзясяткі тонаў сапсаванай бульбы. А ў кар’ер побач з могілкамі, адкуль вяскоўцы бралі пясок, каб упарадкаваць магілы, калгас вылівае жыжу з навакольных кароўнікаў. І мясцовы выканкам, і кіраўніцтва калгаса зняважылі памяць продкаў, — лічаць вяскоўцы.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров