Чыноўнікі запусцілі руку ў бюджэт

"Еўрарадыё"
21 апреля 2009, 13:55

300 мільёнаў рублёў (больш за 100 тыс. долараў) з бюджэту незаконна выкарысталі баранавіцкі камунгас, водаканал і ўпраўленне капітальнага будаўніцтва мясцовага выканкама. Гэта высветліў Камітэт дзяржкантролю.

Выяўлена таксама парушэнне правілаў правядзення аўкцыёну і завышэнне аб’ёмаў будаўніцтва, што фінансавалася з бюджэту. Вінаваўцы павінны вярнуць у бюджэт 300 млн. рублёў і заплаціць штраф у памеры 160 млн. рублёў (амаль 60 тысяч долараў). Пра ўзбуджэнне крымінальнай справы не паведамляецца.

Система Orphus
Распечатать
Поделиться ссылкой
powered by CACKLE

Главные новости