Беларусы скупляюць заспакаяльныя лекі

"Еўрарадыё"

Беларусы сталі скупляць заспакаяльныя лекі. Попыт на іх павялічыўся ў большасці мінскіх аптэк, якія апытала Еўрарадыё.

Супрацоўніца аптэкі № 33 лічыць, што гэта можа быць звязана з крызісам:

"Пытаюць пра заспакаяльнае, пытаюць. Вось с крызісам звязана, у людзей стрэсавы стан. Зімой не так страшна было, усе сядзелі ў цёплых кватэрах".

Таксама выказваюцца думкі, што попыт на гэтыя лекі можа быць сезоннай з'явай. А вось у 182-й аптэцы мяркуюць, што прычынай раптоўнай папулярнасці заспакаяльных лекаў можа быць пачатак уступных іспытаў у ВНУ.

Цікава, што апошнім часам у сталіцы таксама ўзрос попыт на прэпараты супраць інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам. А вось у пяцёрцы самых хадавых лекаў — цытрамон, анальгін, актываваны вугаль, аскарбінка ды аспірын.

поделиться

Новости по теме

    Лекі па старых цэнах скончыліся

    У аптэках амаль скончыліся запасы лекаў па старых цэнах мінулага года. Новым коштам здзіўляюцца нават самі аптэкары. Першымі скончыліся ды падаражэлі самыя хадавыя прэпараты, якія не ляжаць доўга на паліцах.подробности

Новости партнёров