Рабочыя судзяцца з прадпрыемствам

"Еўрарадыё"

Двое былых рабочых "Мастоўдрэву", аспрэчваючы сваё звальненне, звярнуліся з пазовам у Мастоўскі раённы суд на адміністрацыю прадпрыемства.

Па версіі кіраўніцтва завода, мужчын звольнілі за знаходжанне на рабочым месцы ў нецвярозым стане. Аднак аховай "Мастоўдрэву" пратаколы на рабочых былі складзены без прысутнасці саміх "парушальнікаў парадку". Ахова патлумачыла гэта тым, што рабочыя быццам бы збеглі з месца здарэння.

Калі звальненне яшчэ толькі планавалася, камісія па працоўных спрэчках прызнала яго незаконнасць. Аднак не гледзячы на гэта рабочыя ўсё роўна былі звольненыя праз некалькі дзён пасля пасяджання камісіі.

Падчас папярэдняга разгляду справы суддзя заявіла, што "не ведае ніякіх камісіяў", а прадстаўнікі прадпрыемства параілі сваім былым падначаленым забраць дакументы з суду, таму што маўляў "усё роўна нічога не даб'юцца".

Судовае пасяджэнне па скарзе рабочых прызначанае на 19 траўня.

поделиться

Новости по теме

    Незаконнае звальненне рабочых

    Актывіст Руху "За Свабоду" Зміцер Кухлей просіць пракурора раёна аднавіць законнасць на ААТ "Мастоўдрэў". Кіраўніцтва прадпрыемства ААТ "Мастоўдрэў" звольніла рабочых Генадзя Коўша і Уладзіміра Нічыпаровіча ў парушэнне Працоўнага кодэксу.подробности

Новости партнёров