Раёнцы дазволілі ўжываць лаянку і абразы

"Еўрарадыё"

Калегія магілёўскага абласнога суда не задаволіла касацыйную скаргу на рашэнне суда Чавускага раёна па пазову супрацоўнікаў крычаўскай газеты "Вольны горад" Сяргея Няроўнага і Уладзіміра Кудраўцава супраць раёнкі "Ленінскі кліч". Нагадаем, раённая газета надрукавала некалькі пасквіляў, у якіх абражала Няроўнага і Кудраўцава.

Гаворыць галоўны рэдактар "Вольнага горада" Сяргей Няроўны: "Называлі нас "дерьмократы, шакалы, паўдуркі". Кудраўцава называлі "стары пень, сабака"... далей, не буду працягваць. Больш за 100 жыхароў Крычава падтрымалі незалежную газету і напісалі заяву ў абласны суд, як сведкі, але суд гэтага не ўлічыў. Людзі казалі, што ім з самага пачатку было зразумела, каго абражаюць. Гэтая заява ўжо была ў панядзелак у абласным судзе. 103 чалавека падпісаліся".

Раней суд Чавускага раёна не прыняў да увагі дзяржаўную лінгвістычную экпертызу, якую праводзіла мінскі эксперт Аксана Шчарбакова. Экпертыза прызнала, што казкі ў "Ленінскім клічы" — гэта пасквілі, якія абражаюць Няроўнага і Кудраўцава. Сяргей Няроўны пабачыў сябе ў персанажы гэтых казак, як "Крывы", а Кудраўцава называлі "Кучаравы".

У наглядным парадку рашэнне будзе абскарджанае, але надзеяў няма, бо "працуе тэлефоннае права", кажа Сяргей Няроўны.

поделиться

Новости по теме

    Галадоўка на ўладу не дзейнічае

    30 чэрвеня сямёра актывістаў Гомельскай кааліцыі АДС прынялі рашэнне спыніць галадоўку пратэсту. "Улады прадэманстравалі поўнае нежаданне абараняць нашы правы; на іх не ўздзейнічае нават тое, што людзі ідуць на крайнія меры, на галадоўку", -подробности

Новости партнёров