Разбураную плошчу Перамогі вырашылі схаваць ад вачэй ветэранаў

"Народныя навіны Віцебска"

У Віцебску вакол ушчэнт разбуранай плошчы Перамогі ўзводзіцца глухі плот з бляхі. Гэта ўдае на акт міласэрнасці — 9 траўня ад відовішча падратаванага цяжкой тэхнікай сквера ў каго-небудзь са старых віцяблянаў магло не вытрымаць сэрца.

Не зразумела праўда, як будуць правозіцца ў такіх умовах святочныя мерапрыемствы. У мінулыя гады каля зруйнаванага цяпер фантана з 200-мі струменямі ўсталёўвалася канцэртная сцэна, побач разварочвалася ваенна-палявая кухня, а у скверы размяшчаліся адпачываючыя. Цяпер гэтая частка будзе закрытая плотам.

На месцы сквера зараз вядуцца працы па выемцы глебы. Спробы дэмантаваць каменныя канструкцыі сутыкнуліся з добрасумленнасцю будаўнікоў 1970-х. Падобна разбуральнікам прыйдзецца прымяніць больш магутную тэхніку.

поделиться

Новости по теме

    Ледзяныя скульптуры ў Віцебску

    На плошчы Перамогі ў Віцебску з’явіліся чатыры ледзяныя скульптуры, якія выканалі выкладчыкі і студэнты мастацка-графічнага факультэта ВДУ. Разьбой па лёдзе віцебскія мастакі заняліся ўпершыню.подробности

Новости партнёров