ОДС, объединённые демократические силы, беларусь, политика, демократия, свобода, АДС, дэмакратычныя сілы
Пра АДС Дакументы Суб'екты У рэгiёнах Кантакты
 
English version

Заплаці 20 мільёнаў і стань адзіным кандыдатам

27 траўня 2009 14:50
Памер тэкста - +
Заплаці 20 мільёнаў і стань адзіным кандыдатам
Намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч
Праект "Палажэння аб абранні адзінага кандыдата АДС для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах" распрацаваў намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.

Паводле праекта, прэтэндынты на званне адзінага кандыдата АДС павінныя выканаць шэсць умоваў. Абавязковым Віктар Івашкевіч палічыў валоданне беларускай мовай, а таксама публікацыю артыкула на тэму "Чаму А.Г.Лукашэнка не мае маральнага права быць Прэзідэнтам Беларусі?"

Акрамя таго, кожны прэтэндэнт падпіша "абавязацельства прызнаць любы вынік кампаніі па абранні адзінага кандыдата АДС і ўсімі сіламі падтрымаць гэтага кандыдата", гаворыцца ў праекце "Палажэння". Дарэчы, публічная крытыка зарэгістраваных прэтэндэнтаў супраць адзін аднаго будзе забароненая.

Выстаўляецца да кандыдатаў і патрабаванне ўнесці ў касу Цэнтральнага выбарчага камітэту АДС 20 млн. беларускіх рублёў. У праекце Івашкевіча плануецца, што "за сродкі, здадзеныя прэтэндэнтамі ў касу, ЦВК АДС выпускае спецыяльныя інфармацыйныя матэрыялы, на якіх размяшчаецца інфармацыя і рэклама зарэгістраваных прэтэндэнтаў".

Выбары адзінага кандыдата прапанавана правесці ў два туры. Спачатку сябры суб’ектаў АДС і іншыя грамадзяне абяруць двух прэтэндэнтаў. Пасля тайным галасаваннем на Кангрэсе АДС будзе вылучаны адзіны кандыдат у прэзідэнты.

Выбарчая кампанія адзінага кандыдата пачнецца з закліку да "ўсіх прыхільнікаў незалежнасьці і дэмакратыі далучацца да агульнай каманды", гаворыцца ў праекце.

Віктар Івашкевіч прапануе разгледзець яго праект як адзін х магчымых варыянтаў працэдуры абрання адзінага кандыдата.

"Я не выключаю, што гэты дакумент не дасканалы, але ж трэба з чагосьці пачынаць, —распавёў сайту udf.by палітык. — Яго трэба разглядаць як адзін з магчымых варыянтаў".

Людміла Мароз


Крыніца інфармацыі: udf.by

Заплаці 20 мільёнаў і стань адзіным кандыдатам

Архiў навiнаў Дзень: Месяц: Год:

Новае »

Навiны...

Галасаванне


Калі ў Беларусі пройдуць прэзідэнцкія выбары?

Як і казала Ярмошына, 6 лютага
А я давяраю Раманчуку: 12 снежня
Някляеў мае рацыю: Лукашэнка адменіць выбары
Самы дасведчаны Гайдукевіч: 5 снежня
А я падтрымліваю Пазняка: толькі байкот
Калі Лукашэнка захоча, тады і прызначыць

    глядзець вынiкi
 


Навiны ПРАЙС-ТАЙМ...
Навіны суб'ектаў
Вячорка, Крэчка і Койпіш выключан ...
Мінская рада БНФ не лічыць збор 2 ...
В Минске проходит сойм Партии БНФ

Рух "За Свабоду": Мы смуткуем раз ...
Улады не рэгіструюць палітычныя в ...
Беларускі Еўрапейскі Форум адбудз ...
АГП рыхтуецца да прэзідэнцкай выб ...
Канада будет содействовать провед ...
Белорусская тема в Сенате Канады
Члены БСДП в Бресте борются за ка ...
Мечеслав Гриб также готов к прези ...
БСДП (Грамада) просит проявить со ...
Власти не хотят уважать личность ...
Жалобу трудящихся рассмотрит Верх ...
Оргкомитет Белорусской партии тру ...

Партия "Справедливый мир" готовится к ...
Калякин: Минюст должен извиниться пер ...
Вопрос о "левом" кандидате в президен ...
Независимые профсоюзы и партии уч ...
Беларускія палітыкі ўдзельнічалі ...
"Надзея" живет надеждой
ИП ждут тяжелые времена
Предприниматели снимаются с выбор ...
Горбачев: Все это красивая игра п ...
 
Rambler's Top100
Design by Nick Antipov