Кампанiя “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” Пачатак сваёй арганізацыйнай дзейнасці кампанія "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" бярэ ад лета 2005 года, калі сталі фармавацца рэгіянальныя структуры аб'яднання.5 сакавіка 2007 года на рэспубліканскай канферэнцыі індывідуальных прадпрымальнікаў, на якой прысутнічалі 72 дэлегаты, што прадстаўлялі 60 рынкаў з усіх абласцей краіны і горада Мінску, быў створаны штаб кампаніі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" ў Рэспубліцы Беларусь. 10 верасня 2007 года ў Мінску адбыўся устаноўчы сход аб'яднання, вынікі якога не былі прызнаныя Міністэрствам юстыцыі. З гэтай прычыны рэгістраваць структуру арганізатарам давялося на Украіне. На дадзены момант арганізацыя робіць паўторную спробу рэгістрацыі на тэрыторыі Беларусі. Кампанія мае свае прадстаўніцтвы ва ўсіх абласных гарадах і Мінску, а таксама сетку структур у 56 рэгіёнах Беларусі. Аб'яднанне з'яўляецца арганізатарам правядзення разнастайных масавых акцый пратэсту ў абарону прадпрымальнікаў Беларусі. Самыя вядомыя з іх — рэспубліканскія забастоўкі прадпрымальнікаў 2 кастрычніка 2007 і 2008 гадоў, пратэстныя акцыі і маршы прадпрымальнікаў 10 снежня 2007 года, 10 і 21 студзеня, 18 лютага 2008 года, а таксама рэспубліканская забастоўка 10 снежня 2008 года. Структура распрацавала праект закона "Аб малым і сярэднім прадпрымальніцтве" і ўнесла яго ў парламент на разгляд. Сябры кампаніі прымалі актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні апошніх двух Кангрэсаў дэмакратычных сіл. У 2006 годзе працавалі ў камандзе адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад Аб'яднаных дэмакратычных сіл. У кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 2008 года прымалі ўдзел 7 сябраў дадзенага аб'яднання. Аб'яднанне мае партнёрскія кантакты з аналагічнымі прадпрымальніцкімі структурамі на тэрыторыі Украіны, Літвы і Польшчы. Гарбачоў Віктар Барысавіч
КантактыСайт: www.za-ip.org Гарбачоў Віктар Барысавіч (старшыня праўлення) +375-8-(029)-639-80-54 Калей Віктар Сігізмундавіч (намеснік старшыні) +375-8-(029)-659-23-34 |