Мілінкевіч можа падаць у суд на "Народную волю"

"Еўрарадыё"

У суд на недзяржаўную газету "Народная воля" можа падаць лідэр руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч. Ён узрушаны нядаўняй публікацыяй артыкула Міхаіла Падаляка "Отбеливатель М".

Намеснік старшыні руху "За свабоду" Віктар Карняенка не выключае такого варыянта. "Хаця ў нашых умовах судзіцца — толькі дэмаралізаваць актыў", — кажа Карняенка.

Нагадаем, у згаданым артыкуле выкладзеная версія змовы, удзельнікамі якой, нібыта, з’яўляюцца Аляксандр Лукашэнка, еўрапейскія палітыкі ды Аляксандр Мілінкевіч. Паводле яе, Мілінкевіч дапамагае легалізаваць рэжым Лукашэнкі, і гэта дазволіць яму заняць месца ва ўладзе.

Аляксандр Мілінкевіч накіраваў галоўнаму рэдактару "Народнай волі" Іосіфу Сярэдзічу ліст з патрабаваннем прывесці факты змовы або даць абвяржэнне.

"У лісце Мілінкевіча дакладна сказана: або хай прыводзяць факты, або хай даюць абвяржэнне. Тое напісаў чалавек, які лічыць сябе экспертам, хаця дзесяць гадоў і не быў на Беларусі. Кажуць, да яго прыязджаюць высокапастаўленыя асобы ў пагонах. Значыць, гэтыя асобы ў пагонах выкарысталі яго, як марыянетку. Гэта правакацыя людзей у пагонах"
, — адзначыў Віктар Карняенка.

поделиться

Новости по теме

    Мілінкевіч - за дыялог

    Лідэр Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч прымае ўдзел у саміце Еўрапейскай народнай партыі (ЕРР). На сустрэчу ў Брусель яго запрасіў старшыня Еўрапейскай народнай партыі Вільфрэд Мартэнс.подробности

Новости партнёров