Актывіст напісаў ліст Лукашэнку

milinkevich.org

Актывіст з Драгічына Уладзімір Казека паведамляе кіраўніку краіны пра шматлікія прыклады палітычна матываванага пераследу, які ён вызнаў на сабе з боку мясцовай улады за апошняе дзесяцігоддзе.

Даходы Ўладзіміра Казекі, яго старэнькай маці і дачкі па незразумелых прычынах шматкроць з асаблівым імпэтам правярала падатковая інспекцыя. Кантралюючыя органы ажыццяўлялі беспрэцэдэнтны ціск на камерцыйную арганізацыю, з якой супрацоўнічаў сп. Казека ў якасці прадпрымальніка, з-за чаго з ім былі перапынены кантакты.

Падчас палітычных кампаній тэлефон актывіста пачынаюць праслухоўваць, а за ім самім арганізуецца сачэнне супрацоўнікаў спецслужб. Рэгулярна праводзяцца затрыманні актывіста, дагляды і ператрусы ягонай кватэры без санкцыі пракурора.

На думку актывіста, за апошнія 14 гадоў карупцыя ў нашай краіне набыла такі размах, які Беларусь ніколі за час свайго існавання яшчэ не ведала. Сядзібу Уладзіміра Казекі двойчы абрабавалі, двойчы падпальвалі машыну ў гаражы, але міліцыянты ніводнага разу не парупіліся знайсці злачынцаў. Наадварот, паводле паклёпу супраць актывіста была ўзбуджана крымінальная справа і яго ўнеслі ў спіс тых, каму абмежаваны выезд за межы краіны.

"Ці ёсць у нашай краіне палітычны пераслед? І ці прасіць мне палітычны прытулак у сумежнай дзяржаве? А можа сапраўды Вы не ведаеце, што тут у рэгіёне вырабляюць мясцовыя клеркі?"
, − задае пытанні Лукашэнку Ўладзімір Казека.

Напрыканцы ліста актывіст выказвае ўпэўненасць, што ў грамадстве ніколі не будзе пашаны да тых, хто будуе сваё жыццё на хлусні.

Цалкам ліст можна пачытаць тут.

поделиться

Новости по теме

    Ціск на астравецкага актывіста

    Актывіст Руху "За Свабоду" Іван Крук з Астраўца паскардзіўся на неправамерныя дзеянні міліцыянтаў і супрацоўнікаў дзяржбяспекі ў абласную, Генеральную пракуратуру і Гродзенскае УКДБ.подробности

Новости партнёров