Баршчэўскі трапіў у дарожнае здарэньне

pbnf.org

Раніцай 7 чэрвеня аўтамабіль, у якім старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі разам з кіроўцам, сябрам Партыі БНФ, выпраўляўся спачатку ў Горадню на паседжаньне абласной рады партыі, а потым у Баранавічы на ўшанаваньне бітвы пад Мілавідамі й сустрэчу партыйнага моладзевага актыву Берасьцейшчыны, стаўся міжвольным удзельнікам дарожнага інцыдэнту.

Перад самым выездам зь Менску на скрыжаваньні дарогу аўтамабілю рэзка перасекла машына зь невыразнымі нумарамі і надпісам "таксі". Адбылося сутыкненьне. У выніку Лявон Баршчэўскі патрапіў даехаць маршрутным транспартам толькі ў Горадню.

Лявон Баршчэўскі: "Вельмі дзіўнымі падаліся паводзіны кіроўцы "таксоўкі" (у якой, дарэчы, не было пасажыраў). Пасьля прыезду выкліканага намі супрацоўніка ДАІ гэты кіроўца абмяняўся некалькімі фразамі з апошнім, пасьля чаго супрацоўнік аўтаінспэкцыі нават ня стаў распытваць сьведкаў здарэньня, у т.л. і мяне самога, і ад’ехаў".

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров