Ушанавалі памяць паўстанцаў 1863 году ў Мілавідах

pbnf.org

Сёньня каля вяскі Мілавіды, што пад Бабруйскам адбылося ушанаваньне помніку паўстанцам 1863 году, што загінулі пад Мілавідамі. Да помніка зьезаліся сябры Партыі БНФ зь Берасьця, Баранавічаў, Менску. Прысутнічалі пісьменьнік Уладзімер Арлоў, Мікалай Краўчанка, намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Уладзімер Арлоў: "У такіх месцах, як Мілавіды, адчуваецца энэргія мінулых стагодзьдзяў. Нашыя продкі неаднаразова змагаліся за свабоду і незалежнасьць. Тут, пад Мілавідамі, купка людзей кінула выклік Расейскай імпэрыі. Гэтых людзей мы памятаем як герояў".

Грэка-каталіцкі сьвятар адслужыў набажэнства па загінулых у 1863 годзе.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров