Скаргу Вадзіма Канапацкага разгледзіць пракуратура

pbnf.org

Скаргу намесьніка старшыні кіраўніка Менскай арганізацыі Партыі БНФ Вадзіма Канапацкага аб незаконным затрыманьні 08.05.2009 г. разгледзіць пракуратура Цэнтральнага раёна г. Мінска. У скарзе ён прасіў правесьці праверку выкладзеных фактаў і прыцягнуць да адказнасьці супрацоўнікаў Цэнтральнага РУУС г. Менска сваё незаконае затрыманьне.

13.05.2009 г. Вадзім Канапацкі атрымаў адказ з Пракуратуры Цэнтральнага раёна г. Менска, дзе значылася, што скарга для разгляду па сутнасьці накіраваная на імя Начальніка Цэнтральнага РУУС г. Мінска.

Вадзім Канапацкі перакананы, што рашэньне пракуратуры аб перадачы для разгляду па сутнасьці скаргі ў Цэнтральны РУУС г. Менска, дзеяньні якога ён і абскарджваў, незаконым і груба парушаючым сваіх правоў і законых інтарэсаў.

У адпаведнасці з ч.3 арт. 9 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян", забараняецца перадаваць скаргі грамадзян у дзяржаўныя органы, дзеянні якіх абскарджваюцца, за выключэннем выпадкаў калі разгляд такой катэгорыі скаргаў адносіцца да выключнай кампітэнцыі гэтых органаў. У дадзеным выпадку пракуратура, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь", праводзць ў межах агульнага нагляду кантроль за дакладным і аднастайным выкананнем закона. Таму, адмова ад разгляду скаргі па сутнасці Пркуратурай Цэнтральнага раёну г. Мінска з’яўляецца адмовай ад выканання сваіх непасрэдных абавязкаў, парушае заканадаўства аб зваротах грамадзянаў і наносіць шкоду правам і законым інтарэсам Вадзіма.

Вадзім Канапацкі так камэнтуе сытуацыю: "Урэшце пракуратура Центральнага раёну будзе вымушаная даць ацэнку незаконным дзеяньням супрацоўнікаў міліцыі. Хацеў бы, каб яна была непрадузятай і прафэсійнай. Бо лічу - самачын прадстаўнікоў дзяржаўных ворганаў, а тым больш сілавых структураў, мусіць быць спынены".

поделиться

Новости по теме

    Скарга Вадзіма Канапацкага разгледжаная

    29.06.2009 г. з пракуратуры Цэнтральнага раёну прыйшоў адказ, у якім паведамляецца, што "заява пракуратурай Цэнтральнага раёну разгледжаная з вывучэньнем матэрыялаў праверкі. У ходзе праверкі факты, выкладзеныя ў заяве, не пацьвердзіліся".подробности

Новости партнёров