Абараняюць гісторыка-культурную каштоўнасць

milinkevich.org

Сябр Руху "За Свабоду" Дзяніс Турчэняк накіраваў зварот ва ўправу культуры Берасцейскага гарвыканкаму ў сувязі з правядзеннем несанкцыянаваных працаў на тэрыторыі Берасцейскай крэпасці.

"Беларусьфільм" для здымкаў фільму, прысвечанага Берасцейска крэпасці, з дапамогай магутнай ваеннай тэхнікі будуе свайны мост на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці недалёка ад Хомскіх варот.
Дзяніс Турчэняк і сябра грамадскай назіральнай камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Ірына Лаўроўская выявілі, што сваі забіваліся без папярэдняга археалагічнага вывучэння культурнага слоя і без назірання археолага. Культурны слой у гэтым месцы ўтрымлівае сведчанні аб жыцці горада Брэста Літоўскага за апошню тысячу год. Работы пачаліся без дазволу Міністэрстіва культуры.

На думку спадарыні Лаўроўскай, не было неабходнасці парушаць культурны слой, падвяргаць сцены абводнай казармы моцным вібрацыям. Дэкарацыі можна было пабудаваць у чыстым полі. Да таго ж, пры пабудове маста будуць знішчаны 38 здаровых акацый і клёнаў. Дазвол на правядзенне працаў падпісаны намеснікам старшыні Берасцейскага гарвыканкама Кавальчуком.

поделиться

Новости по теме

Новости других СМИ

Комментарии временно отключены в связи с обострением общественно-политической ситуации в Беларуси. Мера направлена на предотвращение провокаций — во избежание нарушения наших правил комментирования. Мы планируем вернуть возможность комментирования после урегулирования ситуации в стране.

Дорогие читатели, приносим свои извинения за неудобства! Вы по-прежнему можете вести дискуссии на страницах UDF.BY в соцсетях. Подписывайтесь на нас в Facebook, «ВКонтакте» и Twitter!