У Мінскай вобласці абмеркавалі крызіс

ucpb.org

У выходныя ў Слуцку і Салігорску адбыліся семінары па антыкрызіснай падрыхтоўцы актыву Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Лектарамі былі кіраўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі: былы старшыня Нацбанку, прафесар Станіслаў Багданкевіч і эканаміст, намеснік старшыні партыі Леў Марголін. Таксама выступаў вядомы публіцыст Аляксандр Тамковіч, які зрабіў "на дэсерт" прэзентацыю сваіх кніжак "Жанчыны Беларусі " і "Будзіцелі".

На абодвух мерыпрыемствах прысутнічалі прыкладна па 25 чалавек. Гэта супрацоўнікі банкаў, настаўнікі, інтэлігенцыя, мясцовая сумленная прэса, вядомыя жанчыны рэгіену (Ларыса Насановіч, Зінаіда Цімошык і інш.). У Слуцку сацыял-дэмакрат Анатоль Юрэвіч дамогся ад чынавенства добрай актавай залі ў гістарычным будынку, за што яму асобны дзякуй.

Спадар Юрэвіч таксама падрыхтаваў вельмі цікавае пытанне аб эканоміцы сельскай гаспадаркі, на якое лектары адразу не знайшлі як дакладна адказаць і запыталі часу для аналізу ў Мінску.

Да салігорскага семінару далучылася моладзь АГП з Любані, якіх мікрааўтобусам прывёз кіраўнік асацыяцыі "Любань – XXI век" Арцём Агафонаў.

Удзельнікі семінару адзначалі, што рэгіянальныя эліты (як уладныя , так і дэмакратычныя) цудоўна разумеюць: казка пра "асаблівы беларускі шлях" скончылася.

поделиться

Новости по теме

    Семінар маладых сацыял-дэмакратаў

    24–25 кастрычніка адбыўся семінар моладзі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады). У працы семінару ўдзельнічалі сябры партыі і блізкія да партыі маладыя актывісты з Магілёўскай вобласці – усяго больш як дваццаць чалавек.подробности

Новости партнёров