Падаткавікам не даюць спакою даходы студэнта

milinkevich.org

Актывіст Руху "За Свабоду" Мікіта Красноў атрымаў ліст з падатковай інспекцыі Заводскага раёну з патрабаваннем да 6 ліпеня прадставіць дэкларацыю пра даходы за 2006-2007 гады.

− Я з’яўляюся студэнтам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, вывучаю паліталогію, і нідзе не працую. Патрабаванне падаць дэкларацыю выглядае яшчэ больш дзіўна, улічваючы, што я даваў падаткавікам справаздачу пра свае даходы падчас леташняй выбарчай кампаніі, як кандыдат у дэпутаты, − каментуе сітуацыю Мікіта Красноў.

Акрамя гэтага, актывіста Руху і ягоных бацькоў позвай на 23 чэрвеня запрасілі ў РУУС Заводскага раёна. Прычыны выкліку ў міліцыю Мікіта Красноў не ўяўляе, аднак дадае, што супрацоўнікі міліцыі раней ў тэлефоннай размове цікавіліся, ці сапраўды ён вучыцца ў ЕГУ і ці ёсць дакументы, якія пра гэта сведчаць.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров