У сядзібе БНФ адбыўся круглы стол "Непразрыстая зьмена ўласьніка прадпрыемства"

pbnf.org

У сядзібе БНФ прайшоў круглы стол БНФ "Непразрыстая зьмена ўласьніка прадпрыемства. Палітычныя, сацыяльныя, праўныя праблемы. Пагрозы для краіны і для працаўнікоў. Практычныя парады экспэртаў". Удзел узялі Пётра Садоўскі, Міхал Залескі і прадстаўнік мінарытарных акцыянераў ААТ "Мотавела".

Пётра Садоўскі распавёў пра сацыяльна-эканамічныя, прававыя і палітычныя аспэкты прыватызацыі гаспадарчых суб’ектаў. Паводле сп. Садоўскага, у Беларусі будзе адбывацца ўзмацненьне праграмаў прыватызацыі, што абумоўлена недахопам грошай у дзяржаўным бюджэце. Разам з тым абараніць працоўных ад незаконнай прыватызацыі могуць прафсаюзы. "Патрэбна правесьці скасаваньне кантрактнай сыстэмы, усталяваць дэмакратычныя прафсаюзы, - падкрэсьліў сп. Садоўскі. - Палітычныя партыі і прафсаюзы ўзаемазьвязаныя. Без моцных дэмакратычных прафсаюзаў немагчыма мець моцныя партыі".

Эканаміст Міхал Залескі распавёў, што пралетарый павінен ведаць аб прыватызацыі. Паводле Міхала Залескага, прыватызацыя - гэта зьмена маёмасных адносінаў. Зьмена павінна адбывацца поводле заканадаўства. Прапорцыі ва ўласнасьці ня могуць зьмяняцца. Доля ўласнасьці кожнага з уласьнікаў застаецца непарушнай.

Як паведаміў сакратар круглага стала Аляксандр Стральцоў-Карвацкі, усе даклады будуць выдадзеныя асобным выаньнем.

поделиться

Новости по теме

    Круглы стол пра новую палітыку Эўропы

    29 траўня адбыўся круглы стол Інстытуту дзяржаўнасьці й дэмакратыі ў супрацы з Аналітычнай камісіяй Партыі БНФ на актуальную тэму "Новая палітыка Эўразьвязу: палітычнае і каштоўнаснае вымярэньні".подробности

Новости партнёров