Мастоўскаму Руху "За Свабоду" не даюць юрыдычнага адраса

milinkevich.org

Старшыня Мастоўскага райвыканкама паведаміў, што не можа прапанаваць юрыдычны адрас для рэгістрацыя Мастоўскай раённай структуры ПАГА "Рух "За Свабоду", бо ў наяўнасці нібыта няма свабодных памяшканняў.

Гэта адказ на зварот каардынатара Руху "За Свабоду" па Гарадзеншчыне Алеся Зарэмбюка старшыні Мастоўскага райвыканкама з просьбай знайсці на тэрыторыі Мастоўскага раёна памяшканне для рэгістрацыі Мастоўскай рэгіянальнай структуры ПАГА "Рух "За Свабоду". Праблемы ў тым, што ўладальнікі прыватных памяшканняў, дзе можна атрымаць юрыдычны адрас, не маюць вялікага жадання прадстаўляць свае плошчы ў арэнду грамадскай арагнізацыі, бо баяцца ціску з боку ўладаў.

− Нягледзячы на адсутнасць памяшканняў для рэгістрацыя Мастоўскай суполкі Руху "За Свабоду", мы працягнем пошук юрыдычнай адрэсы для пастаноўкі на ўлік і легалізацыі нашай грамадскай дзейнасці, − кажа заснавальнік Руху "За Свабоду" Васіль Клімовіч.

поделиться

Новости по теме

    Пішам дыктоўку разам з уладамі

    Мастоўскі раённы выканаўчы камітэт задаволіў заяву сябра Рады ПАГА “Рух “За Свабоду” Алеся Зарэмбюка на правядзенне другой агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі ў Мастах.подробности

Новости партнёров