Скарга Вадзіма Канапацкага разгледжаная

pbnf.org

Скаргу намесьніка старшыні кіраўніка Менскай арганізацыі Партыі БНФ Вадзіма Канапацкага аб незаконным затрыманьні 08.05.2009 г. разгледзела пракуратура Цэнтральнага раёна г. Мінска. У скарзе ён прасіў правесьці праверку выкладзеных фактаў і прыцягнуць да адказнасьці супрацоўнікаў Цэнтральнага РУУС г. Менска сваё незаконае затрыманьне. Вадзім Канапацкі быў незаконна прэвэнтыўна затрыманы 7 траўня 2009 г., перад акцыяй салідарнасьці зь сям'ёй зніклага Юрыя Захаранкі.

13.05.2009 г. Вадзім Канапацкі атрымаў адказ з Пракуратуры Цэнтральнага раёна г. Менска, дзе значылася, што скарга для разгляду па сутнасьці накіраваная на імя Начальніка Цэнтральнага РУУС г. Мінска. Пасьля яе разгляду быў атрыманы адказ, паводле якога правапарушэньняў у дзеяньнях міліцыянтаў не выяўлена.

Далей Вадзім Канапацкі падаў скаргу ў пракуратуру г. Мінска, дзе паскардзіўся на незаконную пераадрасацыю скаргі з пракурытуры Цэнтральнага раёну ў Цэнтральны РУУС. У выніку пракуратура Цэнтральгана раёну была вымушаная прыняць да разгляду скаргу.

А 29.06.2009 г. з пракуратуры Цэнтральнага раёну прыйшоў адказ, у якім паведамляецца, што "заява пракуратурай Цэнтральнага раёну разгледжаная з вывучэньнем матэрыялаў праверкі. У ходзе праверкі факты, выкладзеныя ў заяве, не пацьвердзіліся".

Такім чынам, пракуратура згадзілася з рашэньнем, прынятым РУУС адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска.

Вадзім Канапацкі мае права абскардзіць рашэньне ў пракуратуры г. Мінска.

"З тэксту адказу не вынікае, якія факты, выкладзеныя мною ў скарзе, не пацьвердзіліся - ці тое, што я быў затрыманы, ці тое, што маё затрыманьне было незаконным. Выклікае шкадаваньне тое, што супрацоўнікі пракуратуры Цэнтральнага раёну ня здолелі заняць прынцыповую пазыцыю. На жаль тыя, чые прамыя абавязкі - ажыцььцяўляць нагляд за законнасьцю, адкрыта прыкрываюць міліцейскі самачын. Вельмі прыкра, калі прафесійныя юрысты заплюшчываюць вочы на яўнае парушэнье заканадаўства. Гэта вядзе да таго, што дзяржаўная машына пачынае жыць не па закону, а па "панятках", - пракамэнтаваў Вадзім Канапацкі.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров