Скончыўся суд над Віцебскімі актывістамі


Віцебску прайшлі судовыя працэсы над затрыманымі ў Дзень Незалежнасьці сябрамі КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам, Ігарам Базаравам, Валерам Аляксандравым, а таксама над сябрамі Моладзі БНФ Аляксандрам Кузьняцовым і Міхасём Гранавым. Усе затрыманыя ў чаканьні суду правялі суткі ў ізалятары часовага затрыманьня.

Сяргей Каваленка аштрафаваны на 700 тысячаў рублёў. Ігар Базараў і Валеры Аляксандраў - на 70 тысячаў рублёў.

Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Віцебску Алена Казілавала пакарала іх за тое, што правялі несанкцыянаванае шэсьце.

25 сакавіка Каваленка, Базараў, Аляксандраў выйшлі на плошчу Свабоды з бел-чырвона-белымі сьцягамі. Судзьдзя ўгледзіла ў такіх дзеяньнях парушэньне закону пра масавыя мерапрыемствы.

Сяргея Каваленку неаднойчы каралі за ўдзел у вулічных акцыях. Ігар Базараў і Валеры Аляксандраў аштрафаваныя ўпершыню.

Гранаву Міхасю вынесенае папярэджаньне, з Аляксандра Кузьняцова зьнятае абвінавачваньне з-за нязначнасьці правапарушэньня.

поделиться

Новости по теме

    "Улады рыхтаваліся да вайны"

    Заяўнікі акцыі 25 сакавіка, кіраўнікі Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч правялі прэс-канфэрэнцыю, падчас якой далі сваю ацэнку мерапрыемству, назвалі выпадкі рэпрэсіяў, зьвязаных з акцыяй.подробности

Новости партнёров