Ці будзе выходзіць "Бойкі Клецак"?

milinkevich.org

Актывіст Руху "За Свабоду" Сяргей Панамароў лічыць, што ад адказу на яго скаргу ў генпракратуру залежыць лёс недзяржаўнай малатыражнай прэсы.

Актывіст Руху "За Свабоду" пасля афіцыйнага папярэджання раённага пракурора пра незаконнасць выдання бюлетэня "Бойкі Клецак" і падтрымцы гэтага рашэння абласным пракурорам, вымушаны быў напісаць скаргу на імя генеральнага пракурора Генадзя Васілевіча.

Актывіст лічыць тлумачэнне пракурора Мінскай вобласці сп. Архіпава "…все остальные требования Закона, в том числе о создании юридического лица – редакции СМИ, распространяются на все средства массовой информации, учреждаемые в Республике Беларусь" недапушчальна шырокім.

Паводле Закона, друкаваныя СМІ з накладам да 299 асобнікаў не падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі і, у сувязі з гэтым не могуць прайсці працэдуру заснавання (у тым ліку стварэнне юрыдычнай асобы рэдакцыі), прадугледжанную для шматтыражных СМІ.

Сяргей Панамароў просіць генпракурора правесці праверку, адмяніць афіцыйнае папярэджанне раённага пракурора Каробка, а таксама ўнесці яснасць у тлумачэнні палажэнняў Закона "Пра СМІ", якія утрымліваюцца ў адказе пракурора Мінскай вобласці.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров