Жыхароў Віцебска павіншавалі з Днём Незалежнасці

milinkevich.org

27 ліпеня віцебскія актывісты Партыі БНФ, Руху "За Свабоду", аргкамітэтаў БХД і БСДП (Народная Грамада), моладзевых арганізацый арганізавалі святкаванне дзевятнаццатых угодкаў прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце.

Апранутыя ў прыгожыя саколкі з нацыянальным гербам "Пагоня" актывісты раздавалі жыхарам гораду віншаванні з Днём Незалежнасці.

Супрацоўнікі міліцыі не заміналі акцыі. Моцны дождж таксама не сапсаваў урачысты настрой, які пасля быў падмацаваны святочнай вечарынай.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров