Прадпрымальніцу асудзілі за нявыпісаны чэк

Радыё Свабода

Штрафам у памеры 855 тысяч рублёў за "непадпарадкаванне патрабаванням дзяржаўнага падатковага інспектара" пакараў гарадскі суд Баранавічаў тамтэйшую індывідуальную прадпрымальніцу Вольгу Мінько.

Раней "Свабода" паведамляла: Вольга Мінько абвінавачвалася ў тым, што пры кантрольным закупе своечасова не аформіла чэк на 20 тысяч рублёў.

У сваю чаргу, прадавец падала сустрэчны пазоў на падатковага інспектара Валерыя Чарняўскага. Жанчына заявіла, што ў спрэчцы з ёй падатковы інспектар штурхануў яе рукамі ў грудзі і нанёс цялесныя пашкоджанні.

Судовы разбор доўжыўся амаль 2 месяцы. За гэты час Вольга Мінько неаднаразова выказвала недавер суду і звярталася з просьбай замяніць суддзю. Аднак суд застаўся на баку дзяржаўных падаткавікоў.

У судзе Вольга Мінько заявіла, што накіруе касацыйную скаргу ў суд вышэйшай інстанцыі.

поделиться

Новости по теме

Новости других СМИ

Комментарии временно отключены в связи с обострением общественно-политической ситуации в Беларуси. Мера направлена на предотвращение провокаций — во избежание нарушения наших правил комментирования. Мы планируем вернуть возможность комментирования после урегулирования ситуации в стране.

Дорогие читатели, приносим свои извинения за неудобства! Вы по-прежнему можете вести дискуссии на страницах UDF.BY в соцсетях. Подписывайтесь на нас в Facebook, «ВКонтакте» и Twitter!