Актывіст хоча збеларусізаваць урад

milinkevich.org

Гомельскі актывіст Руху "За Свабоду" Ігар Случак з'вярнуўся да кіраўнікоў міністэрств і ведамств з прапановай перавесці ўсё справаводства на беларускую мову.

У сваіх заявах, а іх ужо накіравана больш за 30, студэнт-юрыст спасылаецца на прыклад міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі, які на Пятым з’ездзе беларусаў свету МГА ЗБС "Бацькаўшчына" заверыў прысутных дэлегатаў у тым, што зробіць усё магчымае, каб перавесці міністэрства культуры на беларускую мову.

− З гэтага вынікае, што цалкам магчыма перавесці ўсе міністэрствы і ведамствы, іншыя дзяржаўныя ўстановы на беларускую мову. Чыноўнікі могуць спасылацца на тое, што ў нашай краіне двухмоўе і таму можна весці справаводства на рускай мове. Але двухмоўе азначае, што павінны ўжывацца дзве мовы ў роўнай ступені. Наша краіна ёсць Беларусь і таму, каб зберагчы гістарычную спадчыну і з павагай адносіцца да сваёй дзяржавы, неабходна пераходзіць на беларускую мову, − лічыць Ігар Случак.

Акрамя міністэрстваў, аналагічныя заявы дасланыя ў Беларускі экзархат РПЦ, Нацыянальны Прэс-цэнтр, Цэнтвыбаркам, палаты Нацыянальнага сходу і іншыя ўстановы.

поделиться

Новости по теме

Новости других СМИ

Комментарии временно отключены в связи с обострением общественно-политической ситуации в Беларуси. Мера направлена на предотвращение провокаций — во избежание нарушения наших правил комментирования. Мы планируем вернуть возможность комментирования после урегулирования ситуации в стране.

Дорогие читатели, приносим свои извинения за неудобства! Вы по-прежнему можете вести дискуссии на страницах UDF.BY в соцсетях. Подписывайтесь на нас в Facebook, «ВКонтакте» и Twitter!