Улады далі дазвол на правядзенне з’езда Партыі БНФ у Палацы культуры МТЗ

Еўрарадыё

З’езд Партыі БНФ пройдзе 5-6 верасня ў Палацы культуры трактарнага завода. Як распавёў Еўрарадыё лідэр партыі Лявон Баршчэўскі, яшчэ ў панядзелак улады далі вусны дазвол, а сёння чакаецца пісьмовае пацверджанне.

- У нас, згодна з рашэннем, запланавана на 5-6 верасня, але, магчыма, мы ўкладземся ў адзін дзень і правядзем з’езд толькі 5-га. Нам далі на выбар два варыянты: цэнтр IBB і палац трактарнага. У трактарным больш выгадныя ўмовы, там больш месцаў.

На з’ездзе плануецца абраць новага кіраўніка партыі, а таксама, магчыма, і кандыдата на прэзідэнцкія выбары. Лявон Баршчэўскі кажа, што сам заставацца старшынём партыі не збіраецца і будзе агітаваць за Віктара Івашкевіча.

- Я зараз не бачу другой фігуры ў гэтых канкрэтных умовах, калі мы павінны ісці ў прэзідэнцкую кампанію. Калі мяне вылучаць кандыдатам, то я буду агітаваць за Віктара Івашкевіча як старшыню партыі, - заявіў палітык.

поделиться

Новости по теме

    Баршчэўскі збірае ініцыятыўную групу

    Для вылучэння былога старшыні Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага кандыдатам у прэзідэнты будзе створаная ініцыятыўная група. Магчымасць удзелу Баршчэўскага ў працэдуры праймерыз дэмакратычных сіл пакуль абмяркоўваецца.подробности

Новости партнёров