Вячорка, Крэчка і Койпіш выключаныя з Партыі БНФ

"Наша ніва"

Сойм Партыі БНФ на закрытым паседжанні выключыў з партыі Франака Вячорку, а таксама ягоных сяброў Андруся Крэчку і Антона Койпіша.

Знаёмыя з сітуацыяй кажуць, што юнакам закідалі шэраг дзёрзкіх крокаў. У прыватнасці, што яны давялі да закрыцця сайт партыі, а таксама публічна вінавацілі кіраўнікоў партыі ў працы на КДБ.

Страціў сяброўства ў партыі і Уладзімір Малей — адстаўнік-юрыст з Берасця. Апошні напісаў запыт у Міністэрства юстыцыі, каб тое праверыла дзейнасць партыі.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров