Карл Більдт запрасіў беларускую апазіцыю ў Стакгольм

ucpb.org

Старшыня Рады Еўрапейскага Звязу, міністр замежных спраў Швецыі Карл Більдт запрасіў кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоля Лябедзьку ў Стакгольм.

Як паведаміў Карл Більдт, 17 верасня ён мае намер сустрэцца з "выбітнымі прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі". Швецыя падчас свайго старшынства ў Еўрапейскім Звязе будзе цягам восені весці дыскусіі па беларускім пытанні і прадстаўляць ЕЗ у палітычным дыялогу з беларускімі ўладамі.

Старшыня Рады ЕЗ адзначыў, што яму "хацелася б мець поўнае разуменне сітуацыі ў Беларусі". "Сітуацыя ў Беларусі з’яўляецца пытаннем, якое прыцягвае ўвагу палітыкаў, грамадзянскай супольнасці і простых людзей у краінах Еўрапейскага Звязу", — падкрэсліў Карл Більдт.

поделиться

Новости по теме

    Вялікая дэлегацыя апазіцыі едзе ў Стакгольм

    У дэлегацыю ўвайшлі экс‑кандыдат на пасаду прэзідэнта Аляксандр Казулін, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, Павел Севярынец, старшыня аргкамітэту Партыі свабоды і прагрэсу Уладзімір Навасяд, лідэрподробности

Новости партнёров