Актывісты хочуць, каб людзі пілі з галавой

Радыё Свабода

Магілёўскія актывісты Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці распачынаюць кампанію "За разумнае спажыванне алкаголю".

"Спажыванне алкаголю ў нас б’е ўсе рэкорды. Мы выступаем не супраць алкаголю, а за тое, каб людзі пілі яго з галавой. Нашыя акцыі публічныя. Мы будзем раздаваць людзям на вуліцах брашуры, дзе пазначаныя стандарты ўжывання алкаголю для чалавека на месяц. Таксама ў ёй пазначаная статыстыка, якая сведчыць, да чаго вядзе неабмежаванае спажываньне алкаголю. Мы выступаем супраць правядзення гэтак званых Дзён цвярозасці, бо яны вядуць да росту спажывання няякасных алкагольных напояў. Як вынік — рост атручэнняў. Гэтыя дні неэфектыўныя, лепш бы ўлада зачыніла ўсе заводы, якія вырабляюць гэтак званую "барматуху", — паведаміў "Свабодзе" пра кампанію актывіст Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў.

Першая акцыя "За разумнае спажываньне алкаголю", паводле спадара Барысава, адбудзецца сёння ў другой палове дня. Да дзесятка актывістаў выйдуць з брашурамі на вуліцы Магілёва.

Што да Дзён цвярозасьці, то, паводле міліцыі, у некаторых раёнах Магілёўшчыны напярэдадні іх правядзення рэгулярна з'яўляюцца ўлёткі, у якіх гэты дзень называецца "Чорным чацвяргом".

За першае паўгодздзе сёлета, паводле афіцыйнай інфармацыі, у жыхароў Магілёўшчыны было канфіскавана больш за 60 тысяч літраў самагону. На ўліку ў наркалагічных службаў — 32 тысячы алкаголікаў і наркаманаў. Да адміністрацыйнай адказнасці за шэсць месяцаў было прыцягнута больш за дзесяць тысяч чалавек, з іх кожны дзесяты адносіцца да моладзі. Штогод колькасць алкаголікаў на Магілёўшчыне павялічваецца прыкладна на тысячу чалавек.

Летась кожны беларус выпіў у сярэднім 12,4 літра ў пераліку на чысты спірт. Планка, пасьля якой пачынаецца актыўная дэградацыя, — 8 літраў на чалавека за год.

поделиться

Новости по теме

    Невылечна хворая нацыя

    Статыстыка апошніх год сведчыць – беларусы ўсё больш і больш спажываюць алкаголю. Паводле афіцыйных лічбаў алкаголікамі ў краіне з’яўляюцца каля 4 працэнтаў насельніцтва. Але іншыя дадзеныя сведчаць пра сапраўдны алкагольны бум на Беларусі.подробности

Новости партнёров