"Навіны БНФ" - для работнікаў прадпрыемстваў

pbnf.org

Пасля паўгадавога перапынку выйшаў нумар "Навінаў БНФ". Гэта спецыяльны выпуск, цалкам прысвечаны становішчу на беларускіх прамысловых прадпрыемствах і прызначаны для іх работнікаў.

Нумар адкрывае зварот старшыні Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага "Народны Фронт – з народам!".

Кіраўнік Аналітычнай камісіі БНФ Пётра Садоўскі ў артыкуле "Прыватызацыя і акцыянаванне па-лукашэнкаўску – ці дабро для работнікаў?" у шырокім сацыяльна-эканамічным кантэксце даследуе сітуацыю на мінскім "Мотавела". П.Садоўскі ведае стан і перспектывы заводу, бо сам калісьці там рабіў, а цяпер аказвае кансультацыйную дапамогу работнікам, што бароняць свае правы як працоўныя і як акцыянеры.

Эксперт Міхась Залескі адсочвае стасунак паміж "намінальнай налічанай заработнай платай" і цэнамі на жыццёва важныя рэчы. Змешчаныя матэрыялы пра Антыкрызісную платформу Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Назвы іншых аналітычных матэрыялаў гавораць за сябе: "…Таму і беспрацоўных няма"; "Прыватная ініцыятыва выратуе эканоміку"; "Рабочыя "выпускаюць пару" ў курылках"; "Беларускія працоўныя гатовыя адстойваць свае патрабаванні ўсімі даступнымі сродкамі".

Нумар завяршае звернуты да шырокай аўдыторыі артыкул "БНФ – хто мы" Вінцука Вячоркі.

Выпуск "Навінаў БНФ" падрыхтавалі Віктар Івашкевіч і Вацлаў Арэшка.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров