У Клецку адзначылі міжнародны дзень зніклых

milinkevich.org

Актывісты Руху "За Свабоду", АГП і Партыі БНФ раздалі жыхарам гораду інфармацыйныя матэрыялы.

Удзельнікі акцыі раздавалі "Бойкі Клецак" № 113, прысвечаны Яне Паляковай і бюлетэнь "Пяць хвілін да поўначы", у якім распавядаецца пра забойства Віктара Ганчара. Падчас раздачы матэрыялаў мінакоў інфармавалі пра тое, што 30 жніўня з'яўляецца міжнародным днём зніклых людзей.

Пасля размоў на вуліцы, актывісты рушылі у Раённы дом культуры, дзе раздалі бюлетэні сябрам клуба "АІР", у якіх у той час быў сход. Міліцыя і кіраўніцтва ДК раздачы матэрыялаў не заміналі.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров