Актывістку БНФ не пускаюць на з'езд

Радыё Свабода

Полацкую настаўніцу Леру Сом, якая працуе ў СШ № 5, выклікала дырэктарка навучальнай установы і паведаміла, што на дзень з'езду ў яе памяняўся расклад.

Як высветлілася, у школу патэлефанавалі з гарадскога аддзелу адукацыі і загадалі, каб у актывісткі і сябра Сойму Партыі БНФ 5 верасня зранку былі як мінімум два ўрокі. Паводле Леры Сом, да ўчорашняга дня яе расклад заняткаў быў іншы — субота была вольная. Цяпер да пачатку з'езду настаўніца даехаць у Менск не паспявае, але ўсё адно мяркуе на яго трапіць.

На яе думку, можа быць і яшчэ адна прычына, праз якую яе "загрузілі" ўрокамі 5 верасня: менавіта ў гэты дзень мае распачацца бардаўскі фэст "Аршанская бітва 2009", на які Лера Сом магла б паехаць у якасці выканаўцы ўласных песняў.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров