10 верасня судзяць актывістаў БНФ

pbnf.org

Падчас акцыі пратэсту супраць уводу расійскіх войскаў у Беларусь на вучэнні "Захад-2009" на Кастрычніцкай плошчы сталіцы з ужыццём грубай сілы затрыманыя адзін з яе ініцыятараў, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, актывісты Партыі БНФ ды Моладзі БНФ Андрусь Крэчка і Антон Койпіш.

Разам з іншымі ўдзельнікамі акцыі, у тым ліку затрыманым прэвентыўна Сержуком Карповічам, яны знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС.

Учора ўсіх затрыманых (17 чалавек) адвезлі ў прыёмнік-размеркавальні на вуліцы Акрэсціна. Сення, 10 верасьня, у 9:00 у судзе Цэнтральнага раёну пачаліся суды над затрыманымі.

Запрашаем усіх прыйсці і падтрымаць аднапартыйцаў!

поделиться

Новости по теме

    "Улады рыхтаваліся да вайны"

    Заяўнікі акцыі 25 сакавіка, кіраўнікі Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, Вінцук Вячорка і Віктар Івашкевіч правялі прэс-канфэрэнцыю, падчас якой далі сваю ацэнку мерапрыемству, назвалі выпадкі рэпрэсіяў, зьвязаных з акцыяй.подробности

Новости партнёров