Сойм Партыі БНФ сфармаваў Управу і зацвердзіў план працы

pbnf.org

Адбыўся першы пасля правядзення З'езду Сойм Партыі БНФ. На Сойме быў прыняты каляндарны план дзейнасці Партыі БНФ на перыяд 1.10-31.12 2009 года.

План уключае ў сябе сацыяльна-эканамічныя кампаніі, кампанію дзеля ўнясення зменаў у выбарчае заканадаўства, інфармацыйную кампанію да перапісу насельніцтва, кампанію дзеля пашырэння выкарыстання беларускай мовы, мерапрыемствы дзеля партыйнага і кааліцыйнага будаўніцтва.

Падчас Сойму была сфармаваная Управа Партыі БНФ, узначаліў якую Адказны сакратар Уладзімір Лабковіч. Былі зацверджаныя камісіі Сойму Партыі БНФ - палітычная, праўна-аналітычная, камісія партыйнага навучання, культурніцкая, моладзевая, камісія экалогіі і бяспекі ад наступстваў катастрофы на ЧАЭС, камісія па ахове гістарычна-культурніцкай спадчыны.

поделиться

Новости по теме

    Партыя БНФ пацьвердзіла адзінства

    Па выніках рашэньня рэвізійнай камісіі Партыі БНФ паміж старшынём Партыі БНФ Лявонам Баршчэўскім і адказным сакратаром Управы Партыі БНФ Уладзімерам Лабковічам падпісанае пагадненьне Дзеля партыйнага адзінства.подробности

Новости партнёров