Па скарзе апазіцыянера аштрафаваныя 7 міліцыянераў

Радыё Свабода

Сябра "Руху за Свабоду" Юрый Бахцераў атрымаў афіцыйны адказ на свае крытычныя звароты ў Пінскі ГАУС. Актывіст зафіксаваў на фотаздымках, як супрацоўнікі міліцыі парушаюць правілы дарожнага руху, ігнаруюць паркоўку на аўтастаянцы, займаючы месцы на тратуарах і газонах.

У лісце зь Пінскага ГАУС да Юрыя Бахцерава паведамляецца, што за парушэнне правілаў дарожнага руху на вуліцах Урыцкага і Кірава да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты наступныя міліцыянты:

Трухан Н.А, які 14 жніўня на аўтамабілі "Мэрсэдэс" парушыў пункты 7.1.3 ПДР, за што быў аштрафаваны на 35 тысяч рублёў;

Буднік С.С, які 21 жніўня на аўтамабілі "Аудзі" парушыў патрабаванні пункта 143.14 ПДР і пакараны штрафам у 7 тысяч рублёў;

Жылевіч А.А, на якога 7 верасня быў складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне пункта 18.22 ПДР. Сума штрафа — 10,5 тысяч рублёў.

За аналагічныя парушэнні аштрафаваныя таксама супрацоўнікі Пінскага ГАУС Дзікавіцкі А., Шамшорык М.В., Піва А.Н., Клімовіч А.Ф.

Юры Бахцераў — дэпутат Пінскага гарсавета ў 1990-1991 гадах.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров