Мілінкевіч сустрэўся з міністрам замежных спраў Нідэрландаў

"Наша Ніва"

Лідэр Руху "За Свабоду" распавёў кіраўніку МЗС Максіму Верхагену пра сітуацыю ў Беларусі, арганізацыю Беларускага Еўрапейскага Форуму, а таксама чарговы раз узняў пытанне зніжэння цэнаў шэнгенскіх візаў для беларусаў.

Мілінкевіч наведвае Галандыю для ўдзелу ў Сусветным форуме праваабаронцаў.

Пасля асабістай сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з Максімам Верхагенам быў арганізаваны круглы стол. У ім удзельнічала 20 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі нідэрландскага знешнепалітычнага ведамства і няўрадавых арганізацый, што працуюць з Беларуссю. У сустрэчах Мілінкевіча з прадстаўнікамі палітычных колаў Галандыі ўдзельнічаў і сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров