Віцебскія ўлады не гатовыя да круглых сталоў з апазіцыяй

milinkevich.org

Дэмакратычныя актывісты на сваю прапанову да мясцовай "вертыкалі" аб супрацы атрымалі адмову.

Адказ ад намесніка начальніка ўпраўлення юстыцыі спн. Шульгі атрымаў адзін з аўтараў калектыўнага звароту Кастусь Смолікаў.

На двух лістах спадарыня Шульга распавядала пра тое, што праблемы, якія збіраліся абмяркоўваць з уладамі дэмакратычныя актывісты (забарона сходаў, пікетаў, маніфестацый, затрыманні і пакаранні актывістаў) насамрэч праблемамі не з'яўляюцца. Дзеянні мясцовага кіраўніцтва, маўляў, цалкам супадаюць з патрабаваннямі закона і інтарэсамі дзяржавы.

У лютым кіраўнікі чатырох палітычных структур нацыянальна-дэмакратычнай кааліцыі Віцебска: "Руху "За Свабоду", Народнай Грамады, Партыі БХД і БНФ накіравалі старшыні аблвыканкама ліст с прапановай абмеркаваць шматлікія выпадкі парушэння Канстытуцыі за апошнія два гады ў Віцебскай вобласці.

Аўтары звароту прапанавалі абмеркаваць згаданыя праблемы ў фармаце круглага стала. Разлік рабіўся на тое, што ў вобласці з'явіўся новы кіраўнік, які захоча дзейнічаць у рэчышчы абвешчанай кіраўніцтвам краіны лібералізацыі.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров