Актывісты адзначылі Дзень людзей сталага веку

milinkevich.org

1 кастрычніка актывісты Руху "За Свабоду" і партнёрскіх арганізацый Віцебшчыны правялі гуманітарныя акцыі ў Лепельскім раёне.

Віцебская грамадская арганізацыя "Самакіраванне і грамадства", гарадское жаночае аб'яднанне "Ульяна", абласное аб'яднанне жанчын "Гармонія", Аршанскі цэнтр "РША" перадалі лякарні ў вёсцы Пышна матэрыялы і адзенне для нямоглых.

Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый разам з актывістамі Лепеля зладзілі сапраўднае свята для старых людзей з салодкім сталом і канцэртам.

Напярэдадні дабрачыннай акцыі ў віцебскім Еўрапейскім клубе падчас сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам быў арганізаваны збор ахвяраванняў. На атрыманыя сродкі лепельскія актывісты набылі квіткі ў лазню і раздалі іх маламаёмасным грамадзянам.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров