Актывіст Руху "За Свабоду" выступіў на нарадзе АБСЕ

milinkevich.org

Сябра Рады Руху "За Свабоду" Алесь Зарэмбюк распавёў прадстаўнікам 56 краін-сябраў АБСЕ пра сітуацыю са свабодай СМІ ў Беларусі.

Нарада АБСЕ ў галіне чалавечага вымярэння збіраецца штогод. Сёлета яна праходзіць у Варшаве з 28-га верасня па 9 кастрычніка. Ад Беларусі на мерапрыемства прыехалі прадстаўнікі ўлад і няўрадавых арганізацый.

На рабочай сесіі, прысвечанай свабодзе выказванняў, медый і інфармацыі, ад беларускай грамадзянскай супольнасці выступіў каардынатар Руху "За Свабоду" па Гарадзенскай вобласці Алесь Зарэмбюк.

Актывіст звярнуў увагу ўдзельнікаў нарады на розныя ўмовы існавання дзяржаўных і незалежных СМІ ў Беларусі, факты пераследу журналістаў і стварэння перашкодаў для выканання іх прафесійных абавязкаў з боку ўладаў. Алесь Зарэмбюк таксама пералічыў рэкамендацыі міжнароднай місіі прадстаўнікоў вядучых медыйных арганізацый, якая наведала Беларусь у верасні.

Алесь Зарэмбюк звярнуўся да АБСЕ з просьбай зрабіць крокі для таго, каб рэкамендацыі міжнароднай місіі былі рэалізаваныя ў жыцці і адбыліся сапраўдныя, а не касметычныя змены ў сферы свабоды слова і распаўсюду інфармацыі ў Беларусі.

Даклад Алеся Зарэмбюка можна паглядзець тут.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров