У Брэсце правялі акцыю за адмену смяротнага пакарання

milinkevich.org

Актывісты Руху "За Свабоду" 10 кастрычніка збіралі подпісы пад паштоўкі да кіраўніка краіны з прапановай увесці ў Беларусі мараторый на смяротнае пакаранне.

У мерапрыемстве, прымеркаваным да еўрапейскага Дня барацьбы за адмену смяротнага пакарання, удзельнічалі актывісты Раман Кісляк і Юрый Бакур.

– Паштоўкі падрыхтаваныя арганізацыяй "Міжнародная амністыя". Мы на вуліцах гораду падпісалі 14 паштовак, яшчэ 34 раздалі мінакам. Людзі абяцалі іх адправіць самастойна, – кажа актывіст Руху "За Свабоду" Раман Кісляк.

Паштоўкі адрасаваныя Лукашэнку. У змешчаным на іх тэксце гаворыцца, што Беларусь павінна адмовіцца ад ужывання смяротнага пакарання.

10 кастрычніка з’яўляецца еўрапейскім Днём барацьбы за адмену смяротнага пакарання. Адным з аргументаў прыхільнікаў адмовы ад смяротнага пакарання з’яўляецца ягоная незваротнасць. У свеце здараюцца прэцэдэнты, калі пасля выканання прысуду аб вышэйшай меры пакарання адкрываецца абставіны, якія апраўдваюць пакаранага. Да таго ж, да гэтай пары ў некаторых краінах смяротнае пакаранне выкарыстоўваюць для таго, каб прымусіць замаўчаць палітычных апанентаў. Днямі іранскі суд прыгаварыў да смерці трох удзельнікаў масавых пратэстаў супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, паводле якіх быў пераабраны Махмуд Ахмадынежад.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров