Янукевіч: Дзяды павінны аб’ядноўваць

"Еўрарадыё"

Партыі БНФ і КХП БНФ вырашылі разам адзначыць Дзяды. Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Аляксей Янукевіч: "У нас у партыі адзінадушнае было меркаванне, што мы мусім не дзяліцца, і Дзяды гэта якраз такая акцыя, якая не павінна падзяляць, а павінна аб’ядноўваць. Ініцыятыва падаваць заяўку належыла Кансерватыўна-хрысціянскай партыі, яны штогод гэта робяць. А мы выступілі з прапановай далучыцца і яны паставіліся вельмі пазітыўна да таго факту, што мы таксама далучымся".

Нагадаем, летась на Дзяды паралельна адбывалася два мітынгі у Курапатах. Адзін арганізавала Партыя БНФ, а другі — КХП БНФ.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров