Брэсцкі аблсуд не узнавіў справядлівасць

milinkevich.org

Скарга актывістаў Руху на забарону пікетаў супраць усталявання помніка да 1000-годдзя Брэста не задаволена.

У Брэсцкім абласным судзе адбыўся разгляд скаргі Рамана Кісляка, Дзяніса Турчэняка, Валерыя Фамінскага і Ірыны Лаўроўскай. Актывісты скардзіліся на рашэнне раённага суда, які палічыў слушным рашэнне Брэсцкага гарвыканкама аб забароне серыі пікетаў, з нагоды ўсталявання манументальнай скульптурнай кампазіцыі у гонар 1000-годзя Брэста. Як вядома, намер гарадскіх уладаў усталяваць помнік без абмеркавання яго эскіза ў грамадстве выклікаў неадназначную рэакцыю брэстчукоў.

На паседжанні абласнога суда былі заслуханы довады Дзяніса Турчэняка і Рамана Кісляка, а таксама прадстаўніка гарвыканкама.

Суд пастанавіў рашэнне Брэсцкага гарвыканкама пакінуць без зменаў, а скаргу актывістаў без задавальнення.

"Мы лічым, што забарона на пікеты цалкам незаконная, бо парушае нашае права на свабоду выказвання свайго меркавання. Мы намераны дабівацца выканання сваіх законных правоў праз Камітэт па правах чалавека ААН", − каментуе рашэнне суда Раман Кісляк.

поделиться

Новости по теме

    Куды спяшаюцца чыноўнікі?

    Прыхільнікі Руху "За Свабоду" звярнуліся ў Брэсцкі гарвыканкам па тлумачэнні, чаму помнік да 1000-годдзя Брэста плануецца ўсталяваць за 10 год да адзначэння гістарычнай даты.подробности

Новости партнёров