Старшыня ЦРК Грамады выключаны з партыі

bsdp.org

Брэсцкі абласны камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) спыніў сяброўства ў БСДП старшыні Цэнтральнай Рэвізійнай Камісіі партыі Вячаслава Болбата.

Пра гэта сайту bsdp.org паведаміў намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП Валянцін Лазарэнкаў.

Валянцін Лазарэнкаў расказаў, што пытанне аб спыненні сяброўства ў БСДП ініцыяваў ён асабіста. Лазарэнкаў матываваў сваю ініцыятыву тым, што для яго В. Болбат з’яўляецца здраднікам, бо "цягне ў партыю" Пятра Краўчанку.

Самому В. Болбату аб рашэнні Брэсцкага абласнога камітэта паведамілі старшыня БСДП Анатоль Ляўковіч і яго першы намеснік, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Ігар Маслоўскі.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров