Спецслужбы сарвалі музычную імпрэзу

milinkevich.org

Віцебскі гурт "Паўночны Воўк" меўся прэзентаваць у Мастах новую беларускамоўную праграму. Канцэрт быў арганізаваны актывістамі арганізацый ПАГА "Рух "За Свабоду" і Правы Альянс. Былі вырашаны ўсе арганізацыйныя пытанні і запрошаныя прыхільнікі творчасці музычнага калектыва з Ліды, Слоніму, Ваўкавыску, Горадні, Шчучына і Мастоў.

Аднак 8 красавіка на аднаго з музыкаў гурта выйшлі прадстаўнікі спецслужбаў і настойліва "парэкамендавалі" адмовіцца ад удзелу канцэрту у Мастах.

Падчас гутаркі былі агучаныя магчымыя варыянты развіцця падзей: затрыманне выступоўцаў, спыненне мерапрыемства амонаўцамі з далейшай "распрацоўкай" людзей, датычных да канцэрту спецслужбамі, правакацыі.

У выніку арганізатарамі канцэрта было прынятае рашэнне аб пераносе культурнага мерапрыемства на нявызначаны тэрмін ў сувязі з магчымымі рэпрэсіўнымі наступствамі на аматараў творчасці гурта і арганізатараў канцэрта.

– Мы спадзяемся, што такія інцыдэнты застануцца адзінкавымі, а не перарастуць у паслядоўны уціск беларускай культуры, – кажа рэгіянальны каардынатар ПАГА "Рух "За Свабоду" у Гарадзенскай вобласці Алесь Зарэмбюк.

поделиться

Новости по теме

    Пішам дыктоўку разам з уладамі

    Мастоўскі раённы выканаўчы камітэт задаволіў заяву сябра Рады ПАГА “Рух “За Свабоду” Алеся Зарэмбюка на правядзенне другой агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі ў Мастах.подробности

Новости партнёров