ЖРЭА высяляе Партыю БНФ з сядзібы

pbnf.org

Партыя БНФ мусіць пакінуць сядзібу на Варвашэні, 8 да 8 ліпеня 2009 года. Гэта напісана ў лісце-прэтэнзіі, атрыманым з ЖЭСу Савецкага раёна г. Мінска.

Дырэктар ЖРЭА Н.Н. Хамянок піша, што "Партыя БНФ сыстэматычна парушае ўмовы дамовы: аплата паступае несвоечасова і не ў поўным аб'ёме, у выніку чаго ўтварылася пазыка ў памеры 6381396 рублёў".

ЖЭС патрабуе ад Партыі БНФ заплаціць пазыку да 17 красавіка 2009 году і вызваліць памяшканне да 8 ліпеня 2009 года. Дамова на арэнду офіса, паводле ліста, працягвацца не будзе.

У выпадку невысялення з офісу да 8 ліпеня, ЖРЭА збіраецца звярнуцца ў гаспадарчы суд.

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі каментуе сітуацыю:"Зразумела, што гэта пытанне палітычнае. Такія справы ЖРЭА не вырашае. Я ведаю, што даўгоў перад жыллёвым рамонтна-эксплуатацыйным аб'яднаннем Савецкага раёна ў нас няма. Створаныя нейкія штучныя прычыны. Мы будзем інфармаваць і нашых партнёраў, і беларускае грамадства, і ўсіх тых, хто разумее гістарычную значнасць сядзібы на Варвашэні, 8".

Першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка: "Улады спадзяваліся нас знішчыць сяміразовым падвышэннем арэнднай платы ў красавіку 2008 году. Не атрымалася. Цяпер вырашылі дзейнічаць прымітыўна і груба.

Трэба разумець, што высяленне - гэта не толькі страта офіса, гэта і страта юрыдычнага адраса, а значыць - юрыдычнай рэгістрацыі. Гэта ёсць спраба знішчыць найстарэйшую палітычную дэмакратычную сілу Беларусі.

Факт гэты паказвае, якой фіктыўнай ёсць так званая лібералізацыя. Уладам гэта так проста і лёгка не атрымаецца. Зразумела, што ЖРЭА не прымае такіх рашэнняў, бо гэта палітычнае рашэнне, нахабны палітычны крок.

Гэта ёсць выклік. Выклік і для нас, і для еўрапейскіх палітыкаў, якія заяўляюць пра свае ідэалы дэмакратыі і свабоды. Як паставяцца яны да спробы знішчыць найстарэйшую ў Беларусі дэмакратычную партыю?"
.

Юрыдычную ацэнку дзеяньняў ЖРЭА дае адказны сакратар Управы Партыі БНФ юрыст Уладзімір Лабковіч.

"Патрабаваньне ЖРЭА юрыдычна неабгрунтаванае. Мы добрасумленна выконвалі ўмовы дамовы аб арэндзе, нягледзячы на астранамічны пад'ём сумы аплаты для ўсіх партыяў Беларусі.

Такое патрабаванне ёсць выключна палітычным актам. Гэта не толькі спроба знішчэння Партыі БНФ, але і спраба знішчыць культавае месца ў Мінску, якое, як магніт, прыцягвае ўсіх, каму неабыякавая Беларусь. Вядома, што на Варвашэні, 8 адбываюцца канцэрты, імпрэзы, прэзентацыі, прэс-канферэнцыі, з'езды, паседжанні, дыскусійныя клубы. Сядзіба БНФ гуртуе свабодную Беларусь.

Улады ідуць на такі адкрыты крок, не зважаючы на сваю ліберальную рыторыку. Яны паказалі, як далёка гатовыя пайсці ў справе знішчэння апазіцыі ў Беларусі"
.

Я думаю, што гэтая падзею атрымае водгук і ў беларускім грамадзтве, і ў Эўропе. Беларускае грамадзтва паставіцца да нас з большай салідарнасьцю, а эўрапейскія палітыкі змогуць больш цьвяроза і крытычна ацаніць паводзіны Лукашэнкі".

поделиться

Новости по теме

    Камунальнікі могуць закрыць Партыю БНФ

    Следам за стратай офіса "фронтаўцы" могуць страціць юрыдычны адрас і рэгістрацыю ў Мінюсце. Паводле слоў намесніка старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі, камунальнікі парушылі Грамадзянскі кодэкс: яны не папярэдзілі загадзя пра запазычанасці, а адразуподробности

Новости партнёров