Янукевіч: Улада выбарчы працэс з-пад кантролю не выпусціць

pbnf.org

Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч каментуе заявы А. Лукашэнкі наконт унясення зменаў у выбарчае заканадаўства.

"Я абсалютна перакананы, што гэтая ўлада не гатовая будзе пайсці на любыя саступкі, якія б абмяжоўвалі яе магчымасьці кантролю выбарчага працэсу.

Таму я дапускаю, што папраўкі могуць быць прынятыя і гэтыя папраўкі сапраўды могуць быць у накірунку лібералізацыі выбарчага заканадаўства і, магчыма, яны нават дазволяць пэўнай невялікай колькасці прадстаўнікоў апазіцыі трапіць у мясцовыя саветы. Але я перакананы, што з-пад свайго поўнага кантролю выбарчы працэс цяперашняя ўлада не выпусьціць.

У любым выпадку, апроч унясеньня гэтых правак застаецца практыка ўжывання заканадаўства і тут усё застанецца пад поўным кантролем".

поделиться

Новости по теме

Новости других СМИ

Комментарии временно отключены в связи с обострением общественно-политической ситуации в Беларуси. Мера направлена на предотвращение провокаций — во избежание нарушения наших правил комментирования. Мы планируем вернуть возможность комментирования после урегулирования ситуации в стране.

Дорогие читатели, приносим свои извинения за неудобства! Вы по-прежнему можете вести дискуссии на страницах UDF.BY в соцсетях. Подписывайтесь на нас в Facebook, «ВКонтакте» и Twitter!