Улады не рэгіструюць палітычныя выданні

milinkevich.org

Глыбоцкі актывіст Руху "За Свабоду" Зміцер Лупач на просьбу зарэгістраваць газету "Прэфект-плюс" атрымаў ад Міністэрства інфармацыі адмову.

Планавалася, што новае грамадска-палітычнае выданне будзе выходзіць штотыдзень і закранаць найбольш вострыя пытанні жыцця ў рэгіёне і краіне.

Фармальнай падставай для адмовы ў рэгістрацыі стала тое, што юрыдычная асоба, прыватнае прадпрыемства "Прэфект-інфо", дырэктарам яго з’яўляецца экс-кандыдат у парламент, сябра Руху "За Свабоду" Яраслаў Берінковіч, зарэгістравана ў жылым памяшканні.

Як мяркуе спадар Берніковіч, праблемы з рэгістрацыяй з’явіліся таму, што новае выданне мела б выразную палітычную арыентацыю, не пажаданую для ўладаў. Асабліва з улікам таго, што ў рэгіёне ўжо ёсць выданне "Вольнае Глыбокае", якое засталося апошняй незалежнай газетай у Віцебскай вобласці.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров