Прайшла канферэнцыя Віцебскай абласной арганізацыі БСДП

bsdp.org

27 снежня адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя Віцебскай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады).

Старшынём абласной арганізацыі БСДП выбраны Фёдар Муханаў (Аршанскі раён). Намеснікамі старшыні сталі Валянціна Болбат (Верхнядзвінскі раён), Віктар Міхасёў (Барань), Аляксандр Мішурны (Віцебск) і Альберт Маркаў (Полацк). Пры гэтым вызначана, што В. Болбат будзе першым намеснікам старшыні абласной арганізацыі.

У склад Віцебскага абласнога камітэта БСДП увайшлі таксама Вольга Шпакоўская (Віцебск) і Наталля Васіленка (Верхнядзвінскі раён).

Рэвізорам Віцебскай абласной арганізацыі БСДП выбраны Антон Ясіновіч (Наваполацк).

Фёдар Муханаў узначальвае Аршанскую раённую арганізацыю БСДП, неаднаразова ўваходзіў у склад Віцебскага абласнога камітэта партыі. Сябар Цэнтральнага Камітэта БСДП. Стаўшы старшынёй абласной арганізацыі, Ф. Муханаў становіцца адначасова і сябрам Прэзідыума БСДП.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров